Маладосць- Unlimited : новы праект паважанага выдання

Маладосць- Unlimited : новы праект паважанага выдання

Літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» працягвае ісці ў нагу з часам. Напярэдадні 65-годдзя выдання рэдакцыя стварае электронны праект «Маладосць-Unlimited» — «Маладосць» без межаў».

Праект рэалізуецца на аснове архіваў часопіса «Маладосць», у якіх за дзесяцігоддзі існавання назапашана шмат цікавага, але даволі рэдка ўжываемага. Ініцыятыва выдання ў свеце не новая. Як прызнае калектыў рэдакцыі, ідэя праекта ўзнікла пасля азнаямлення з вопытам газеты «The New York Times» па стварэнні дадаткаў да смартфонаў. Хутка выйдуць у свет электронныя часопісы, назвы якіх гавораць самі за сябе: «Maladost-arch», «Maladost-fan», «Maladost-fiction», «Maladost-non-fiction», «Maladost-translate», «Maladost-history», «Maladost-smile».

Вынікі новага накірунку рэдакцыйнай працы стануць даступнымі для чытача ў фармаце .pdf праз падпіску на belpressa.by, а таксама праз сайт zviazda.by. Першы нумар першага электроннага часопіса праекта — гумарыстычны зборнік «Maladost-smile» чакаецца ўжо гэтымі днямі.
Опубликовано:
Просмотров:
327