“Маладосць” & малая радзіма

“Маладосць” & малая радзіма

9 снежня а 17-й гадзіне ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Кастрычніцкая пл., 1, Палац Рэспублікі) пройдзе прэзентацыя лістападаўскага нумара часопіса “Маладосць”, прысвечанага малой радзіме.

У гэтым нумары размешчаны матэрыялы, з якіх вы даведаецеся пра беларускія (брагінскія) карані музыкантаў Стравінскіх, пра паездку 65 гадоў таму беларускіх студэнтаў на Цаліну, клязьменскага швагра Якуба Коласа, а таксама пра сімвалічнае вяртанне на Міншчыну фатографа Яна Булгака.

У часопісе ідзе сур’ёзная гаворка пра этнакультурныя коды і нацыянальную самаідэнтыфікацыю, ды яшчэ і раскладаецца па палічках само паняцце малой радзімы ў яго прасторавым, часавым і псіхалагічным вымярэннях. У выданні змешчана значна больш, чым маглі б утрымаць 128 старонак. Тэма выйшла за межы часопіса: аўтары ключавых публікацый хочуць падзяліцца сваімі меркаваннямі з усімі, каму цікава быць у коле “Маладосці”. Таму і запрашаюцца ўсе, і ўсім, гарантуецца: будзе цікава.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса “Маладосць”.

Опубликовано:
Просмотров:
437