“Маладосць”: туркменскія старонкі

“Маладосць”: туркменскія старонкі

Сярод праектаў, якія беларускія пісьменнікі, кнігавыдаўцы падрыхтавалі да XII Ашхабадскай кніжнай выстаўкі-кірмашу (яна пройдзе 2-3 кастрычніка 2018 года), – пераклады твораў туркменскіх пісьменнікаў на старонках беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыкі.

Так, у восьмым нумары часопіса “Маладосць” за 2018 год з’явілася ў перакладзе на беларускую мову апавяданне Максата Бяшымава, які працуе ў туркменскім літаратурным часопісе “Дунья эдэбіяты” (“Сусветная літаратура”). Варта зазначыць, што гэта ўжо не першае выступленне таленавітага маладога літаратара ў беларускім друку. Летасць – таксама ў жнівеньскім нумары – “Маладосць” змясціла пераклад аднаго з апавяданняў Максата Бяшымава. А яшчэ раней пісьменнік выступаў у часопісе з расповедам пра здабыткі літаратурнай моладзі Туркменістана.

Старонкі “Маладосці” адкрыты для туркменскай прозы і паэзіі. Часопіс з відавочнай рэгулярнасцю звяртае ўвагу на літаратуру Каракумскага краю. А яшчэ за апошнія пяць гадоў пераклады твораў туркменскай нацыянальнай літаратуры пабачылі свет у часопісах “Полымя”, “Бярозка”, на старонках газеты “Літаратура і мастацтва”.

Опубликовано:
Просмотров:
1 538