Мастацкае слова аб’яднае краіны ў Гродна

Мастацкае слова аб’яднае краіны ў Гродна

1 чэрвеня ў рамках XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна пройдзе шэраг мерапрыемств, прысвечаных  пытанням сучаснай беларускай літаратуры, творчым узаемаадносінам і культурным сувязям  паміж краінамі.

Арганізатарамі выступяць Міністэрства інфармацыі, Гродзенскі аблвыканкам, Гродзенскі гарвыканкам, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Е.Ф.Карскага, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

У мерапрыемствах прымуць удзел  прадстаўнікі літаратурна-культурнай супольнасці Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі.

У час фестывалю пройдзе семінар “Мастацкі тэкст у арыгінале і перакладзе”, у якім возьмуць удзел пісьменнікі, публіцысты, навуковыя даследчыкі, перакладчыкі, прадстаўнікі выдавецкіх устаноў з розных краін.

У гэты ж дзень адбудзецца “круглы стол”  беларускіх і замежных пісьменнікаў «Дыялог літаратур — дыялог культур». Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць  сённяшні стан міжнародных літаратурных адносін, роль мастацкага перакладу нацыянальных літаратур, а таксама шэраг іншых пытанняў.
Опубликовано:
Просмотров:
1 565