“Мастацкая літаратура” аб’яўляе конкурс для юных мастакоў

“Мастацкая літаратура” аб’яўляе конкурс для юных мастакоў

Сёлета ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выходзіць незвычайная серыя знакамітых казак свету “12 месяцаў”. У кожнай з дванаццаці кніжак творы падабраны такім чынам, каб у выніку прыемнае чытанне (альбо праслухоўванне, калі мець на ўвазе тых дзяцей, якія яшчэ не навучыліся чытаць) хлапчукі і дзяўчынкі маглі расцягнуць роўна на колькасць дзён аднаго з месяцаў. У мастацкім афармленні серыі выкарыстаны ілюстрацыі як лепшых беларускіх мастакоў-класікаў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, так і сучасных прафесійных мастакоў нашай краіны.

Заключнай кнігай серыі павінна стаць выданне ў наступным годзе своеасаблівага выбранага, у якое ўвойдуць дванаццаць найбольш папулярных казак – як беларускіх, так і замежных. Аднак галоўнай яго асаблівасцю стане тое, што ў афармленні кнігі будуць выкарыстаны ілюстрацыі юных мастакоў-школьнікаў.

У сувязі з гэтым “Мастацкая літаратура” аб’яўляе конкурс малюнкаў, умовы якога неўзабаве будуць размешчаны на сайце выдавецтва, а таксама разасланы ў дзіцячыя школы мастацтваў нашай рэспублікі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “Мастацкая літаратура”

Опубликовано:
Просмотров:
484