“Мастацкая літаратура” на Віцебшчыне

Галоўны рэдактар Віктар Шніп прэзентаваў выдавецкую серыю “100 вершаў”, у якой ужо выйшла ў свет сем кніжак. Найбольшая ўвага была нададзена зборніку “Ніці лёсу” Генадзя Бураўкіна, знакамітага паэта, які нарадзіўся на Расоншчыне.
У гэты ж дзень супрацоўнікі выдавецтва наведалі Расонскую СШ, дзе разам з вучнямі старэйшых класаў прэзентавалі выбраныя творы Генадзя Бураўкіна, што выйшлі ў серыі “100 вершаў”.