Мінінфарм падорыць беларускія кнігі Цэнтру культуры Беларусі ў Пекіне
Бібліятэка сучаснай беларускай літаратуры будзе перададзена ад імя Міністэрства інфармацыі Цэнтру культуры Беларусі ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў.
Сярод кніг у тым ліку і выданні, у якіх змешчаны творы кітайскіх паэтаў, што ўпершыню загучалі па-беларуску. Гэта і кнігі серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”, і анталогія кітайскай паэзіі ХХ стагоддзя “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы”.
Перадача беларускіх выданняў адбудзецца пад час паездкі беларускай дэлегацыі ў Кітай для ўдзелу ў Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы Bеіjіng ІntеrnаtіоnаlBооkFаіr (BІBF 2018), якая пройдзе ў Пекіне с 22 па 26 жніўня.
Узначальвае дэлегацыю намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, у складзе дэлегацыі кіраўнікі выдавецтваў “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, ААТ "Белкніга", выдавецтва “Пачатковая школа”.