Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры абвяшчаюць конкурсны адбор рэжысёрскіх заявак на правядзенне ўрачыстай цырымоніі і гала-канцэрта адкрыцця і гала-канцэрта закрыцця Дня беларускага пісьменства

Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры абвяшчаюць конкурсны адбор рэжысёрскіх заявак на правядзенне ўрачыстай цырымоніі і гала-канцэрта адкрыцця і гала-канцэрта закрыцця Дня беларускага пісьменства

Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры абвяшчаюць конкурсны адбор рэжысёрскіх заявак на правядзенне ўрачыстай цырымоніі і гала-канцэрта адкрыцця і гала-канцэрта закрыцця Дня беларускага пісьменства. Свята ў 2021 годзе пройдзе 5 верасня ў горадзе Капылі Мінскай вобласці.

Да ўдзелу ў конкурсным адборы запрашаюцца прафесійныя рэжысёры, студэнты і навучэнцы профільных спецыяльнасцей, а таксама іншыя асобы (аўтарскія калектывы), якія маюць магчымасць і жаданне прыдумаць і ажыццявіць арыгінальныя творчыя праекты, прысвечаныя святу беларускага слова.

Пададзеныя заяўкі павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

змяшчаць рэжысёрскія канцэпцыі цырымоніі і гала-канцэрта адкрыцця і гала-канцэрта закрыцця свята;

прадугледжваць магчымасць рэалізацыі гэтых канцэпцый на адкрытай сцэнічнай пляцоўцы г.Капыля на працягу аднаго дня (адкрыццё свята – днём, закрыццё – вечарам);

рэжысёрская канцэпцыя кожнага мерапрыемства павінна адлюстроўваць яго тэму і ідэю, асноўную сюжэтную лінію (з выдзяленнем, пры неабходнасці, тэматычных раздзелаў, блокаў, карцін), прыкладны пералік творчых калектываў і выканаўцаў, якіх плануецца запрасіць да ўдзелу ў канцэрце; апісанне спецэфектаў і адмысловых элементаў сцэнічнага абсталявання, рэквізіту, якія патрэбны для рэалізацыі канцэпцыі.

Пажадана, каб рэжысёрская канцэпцыя цырымоніі адкрыцця і гала-канцэрта адкрыцця адпавядала дэвізу “Слова яднае свет” (“Слово объединяет мир”), адлюстроўвала наступныя тэмы – Год народнага адзінства, знакавыя падзеі і юбілейныя даты беларускага і сусветнага літаратурнага і культурнага жыцця 2021 года, якія падкрэсліваюць ролю кнігі ў духоўным прагрэсе грамадства і іншыя тэмы, патрэбныя для раскрыцця дэвізу.

Пры гэтым у рэжысёрскай канцэпцыі цырымоніі і гала-канцэрта адкрыцця павінны быць прадугледжаны віншаванні ад арганізатараў свята, цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі і перадача эстафеты свята ад г.Капыля гораду, у якім яно будзе праводзіцца ў 2022 годзе. Таксама пажадана адлюстраваць у цырымоніі і гала-канцэрце адкрыцця ролю горада Капыля ў гісторыі, літаратуры і культуры краіны.

Пажадана, каб рэжысёрская канцэпцыя гала-канцэрта закрыцця свята адлюстроўвала сучасныя дасягненні беларускага слова, музыкі, песні і была разлічана на маладзёжную аўдыторыю.

Разгляд прадстаўленых прапаноў будзе праведзены ў форме адкрытай абароны рэжысёрскіх заявак перад экспертнай камiсіяй з прадстаўнікоў арганізатараў свята, а таксама спецыялістаў ў галіне выяўленчага, музычнага і сцэнічнага мастацтваў.

Аўтар (аўтары) заяўкі, якая будзе адабрана экспертнай камісіяй і падтрымана арганізацыйным камітэтам свята, павінен быць гатовы сфарміраваць рэжысёрска-пастановачную групу, забяспечыць падрыхтоўку сцэнарыя і эскізаў мастацкага афармлення адкрытай сцэнічнай пляцоўкі для правядзення культурных мерапрыемстваў з нагоды адкрыцця і закрыцця Дня беларускага пісьменства, а таксама пастаноўку адпаведных мерапрыемстваў.

Рэжысёрскія заяўкі, а таксама кароткія звесткі аб аўтары (аўтарскім калектыве) просьба до 15 красавіка накіраваць на электронны адрас Міністэрства культуры: ministerstvo@kultura.by.

Кансультацыі і даведкі можна атрымаць па тэлефонах:                (017) 203 75 47, (017) 203 91 31.

Зробім сапраўднае свята разам!

Опубликовано:
Просмотров:
1 144
Источник: