Міністр інфармацыі наведаў Іванава

Міністр інфармацыі наведаў Іванава

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч 22 чэрвеня 2018 года прыняў удзел у пасяджэнні Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта.

У верасні бягучага года горад Іванава стане цэнтрам правядзення 25-га Дня беларускага пісьменства. У сувязі з гэтым, на пасяджэнне былі вынесены пытанні: “Аб стратэгіі развіцця г. Іванава ў рамках падрыхтоўкі да правядзення Дня беларускага пісьменства” і “ Аб рабоце выдавецкай установы рэдакцыі Іванаўскай раённай газеты “Янаўскі край” па асвятленні грамадска-палітычных падзей і мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства”.

У сваім выступленні на пасяджэнні Аляксандр Карлюкевіч, у прыватнасці, адзначыў, што на свяце будзе шмат гасцей з Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Літвы, Латвіі.  Іванаўшчыне ёсць што паказаць гасцям. Відавочна зацікаўленасць кіраўніцтва раёна і грамадскасці правесці свята на высокім узроўні.

Пасля заканчэння пасяджэння райвыканкама Міністр інфармацыі азнаёміўся з ходам правядзення работ па рэканструкцыі аб’ектаў горада напярэдадні Дня беларускага пісьменства.
Опубликовано:
Просмотров:
1 066
Тип события: