Міністр інфармацыі наведаў Карэліцкі раён

Міністр інфармацыі наведаў Карэліцкі раён

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён.

У межах візіта Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся з калектывамі замкавага комплексу “Мір” і рэдакцыі Карэліцкай раённай газеты “Полымя”. Размова ішла пра развіццё сродкаў масавай інфармацыі.

“Сёння асноўная медыйная нагрузка, калі казаць пра ўплыў на грамадства, знаходзіцца ў сацыяльных сетках і на інтэрнэт-рэсурсах. Гэта нягледзячы на тое, што ў нас выходзіць болей тысячы зарэгістраваных у Беларусі друкаваных СМІ. Улічваючы сучасныя рэаліі, перакананы, што ўсе асноўныя рэсурсы медыйнай інфармацыйнай прасторы павінны скіраваць свой погляд на інтэрнэт-прастору і сеткавыя рэсурсы”, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

Звярнулі ўвагу ўдзельнікі сустрэчы і на тое, што чым больш уплывовымі становяцца сацыяльныя сеткі і інтэрнэт, тым больш актуальна паўстае пытанне інфармацыйнай бяспекі, асабліва дзяцей. У краіне ў гэтым кірунку ўжо зроблена нямала.


Опубликовано:
Просмотров:
1 755
Направления:
Регионы Беларуси:
Тип события: