Міністр інфармацыі павіншаваў Уладзіміра Саламаху
Споўнілась 70 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзіміра Саламахі.
Юбіляра павіншаваў Міністр інфармацыіі Аляксандр Карлюкевіч.
“Дзякуючы сваёй няспыннай прафесійнай дзейнасці, творчаму патэнцыялу і мэтанакіраванасці, Вы заваявалі заслужаную павагу сярод калег – журналістаў і пісьменнікаў. Вы прайшлі сапраўдную жыццёвую школу, заявілі пра сябе як шматгранная творчая асоба, публіцыст і празаік, аўтар вялікай колькасці кніг…
Сардэчна жадаю Вам моцнага здароўя, творчага натхнення і поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт”, – гаворыцца ў віншаванні.
Опубликовано:
26 марта 2019 в 07:16
Просмотров:
1 366