Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін прывітаў удзельнікаў навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін прывітаў удзельнікаў навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»

30 жніўня стартавала навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», з якой пачынаецца святкаванне Дня беларускага пісьменстваМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,  Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін прывітаў яе удзельнікаў.


«Шаноўныя ўдзельнікі экспедыцыі!

Дарагія браты і сёстры!

Сардэчна вітаю вас – удзельнікаў юбілейнай XXX навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»!

Сёння, з пачуццём вялікай духоўнай радасці мы сабраліся ў Свята-Духавым кафедральным саборы, каб у сумеснай малітве падзякаваць Бога за ўсе Яго дабрадзействы за 30 гадоў плённай працы і папрасіць Божай дапамогі ў новым асветніцкім падарожжы.

Падводячы вынікі пройдзенаму перыяду, да месца будзе прывести дэвіз экспедыцыі «Адзінствам і любоўю уратуемся» (преподобный Сергій Раданежскі). За ўсе гады правядзення экспедыцыі яе удзельнікі пераадолелі больш за 36 тысяч кіламетраў. Хросным ходам з Благадатным агнём прайшлі больш за 3 мільёны вернікаў, а ў мерапрыемствах паўдзельнічалі звыш 5 мільёнаў чалавек. «Дарога да святыняў» праз сваю дзейнасць яднае людзей, нясе святло міру і згоды, навучае любві да усяго наваколля. Штогадовыя насычаныя праграмы духоўна-асветніцкай экспедыцыі ахопліваюць шэраг рознабаковых мерапрыемстваў, у працэсе ажыццяўлення якіх абмяркоўваюцца аднолькава важныя пытанні для Праваслаўнай Царквы і беларускага грамадства. Сярод найбольш галоўных тэм – усталяванне згоды, узаемапаразумення і узаемапавагі.

Неабходна падкрэсліць, што навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» стала яскравым прыкладам цеснага дзяржаўна-царкоўнага супрацоўніцтва ў Беларусі. Гэта ўнікальная падзея, якая адбываецца на скрыжаванні навукі, культуры і рэлігіі, сведчыць аб удалых кроках у далучэнні нашага народу да сваёй духоўнай і культурнай спадчыны.

Паважаныя удзельнікі экспедыцыі, перад вамі, як і 30 гадоў назад, адказная місія – пранесці Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга па прасторах нашай краіны. У гэты раз ваш шлях будзе пралягаць праз Пінскую, Мінскую, Барысаўскую, Віцебскую и Полацкую епархіі. Яшчэ адна не меней важная місіянерская задача – несці духоўную асвету, каб асвяціць беларускія гарады і вёскі ды напоўніць сэрцы людзей цяплом і міласэрнасцю.

Усім удзельнікам жадаю змястоўнай і плённай працы. У малітве заклікаю Божае благаславенне на ўсіх вас, на ваш подзвіг паломніцтва, на вашу асветніцкую місію.

                                                    Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, 

                                                              Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі» 

Опубликовано:
Просмотров:
485