Міжнародная размова пра літаратурна-краязнаўчыя аспекты выхавання

Міжнародная размова пра літаратурна-краязнаўчыя аспекты выхавання

Звычайна краязнаўства лічыцца справай рэгіянальнага характару. Брэсцкая абласная бібліятэка імя Максіма Горкага мяняе традыцыю літаральна на вачах, запрасіўшы сёння, 4 чэрвеня, на міжнародны круглы стол «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў» вучоных-літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў, краязнаўцаў не толькі з Беларусі, але і іншых краін — Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Узбекістана, Азербайджана. 

Прысутнічае на прэстыжным форуме, дзе даклады прагучаць ужывую, ад непасрэдных прысутных удзельнікаў, а таксама у рэжыме анлайн, і іранская тэма. Бібліятэка Брэсцкай вобласці, як вядома, носіць імя вялікага пісьменніка-рэаліста Максіма Горкага. Пра свае судакрананні, судакрананні сваёй сям’і з яго творчасцю раскажа спадар Гурбаніджад Гумен Гушанг, іранец, які жыве і працуе ў Беларусі, з’яўляецца пастаянным аўтарам газеты «Звязда», часопісаў «Алеся», «Беларусь», сеткавага выдання zviazda.by (тэма яго выступлення — «Пераклады твораў М.Горкага ў Іране і іншых краінах Усхода. Творчасць пісьменніка-рэаліста як мост дружбы паміж народамі»).

Заснавальнікамі, арганізатарамі круглага стала з’яўляюцца Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, Выдавецкі дом «Звязда», Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. І з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў размовы выступяць дырэктар абласной бібліятэкі Алена Стрыжэвіч, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч.

У праграме «радзімазнаўчых дыскусій» — даклад Алеся Карлюкевіча «Брэсцкія рэгіянальныя кніжныя інтарэсы Выдавецкага дома «Звязда», Таццяны Дземідовіч «Краязнаўства Брэстчыны: час адзінай плынню», галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэта Віктара Шніпа «Балада Міколы Калінковіча» і іншыя берасцейскія радзімазнаўчыя мастацкія сюжэты», пісьменніка, вядучага карэспандэнта газеты «Сельская праўда» «Вывучэнне гісторыі «вогненых вёсак» — населеных пунктаў Беларусі, цалкам знішчаных карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці)», пісьменніка, краязнаўца Валерыя Мароза «Гістарычнае краязнаўства Брэстчыны II XIX — пачатку XX ст.», загадчыцы аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага Ірыны Жэлянгоўскай «Літаратурная прэмія імя У.Калесніка Брэсцкага аблвыканкама», літаратуразнаўцы Марыі Новік «Да праблемы выдання творчай спадчыны пісьменнікаў Берасцейшчыны», пісьменніка, літаратуразнаўцы Святланы Варонік «Краязнаўства ў фотааб’ектыве Уладзіміра Калесніка», рэдактара краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс» Аляксандра Валковіча «Альманах «Астрамечаўскі рукапіс» — арыгінальнае выданне сучаснай Беларусі».

З Гродна да размовы далучыцца пісьменніца, літаратурны крытык Ірына Шатыронак з відэадакладам «Вачыма англічаніна Фартэск’ю Андэрсана».

Што да замежных пісьменнікаў, вучоных, то з прывітаннем да ўдзельнікаў круглага стала выступіць расійскі гістарычны пісьменнік Мікалай Чаркашын, аўтар рамана «Берасцейскія вароты», іншых гістарычных твораў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на Берасцейшчыне, Гродзеншчыне. З відэакладамі прымуць удзел загадчык аддзела міжнародных сувязей і сусветнай літаратуры Інстытута літаратуры і мастацтва імя М.А.Аўэзава, член праўлення Саюза пісьменнікаў Казахстана і Міжнароднага Казахскага ПЕН-клуба Святлана Ананьева (тэма яе выступлення — «Літаратурны ландшафт роднага краю»), загадчык аддзела фальклора і літаратуры Калмыцкага навуковага цэнтра Расійскай Акадэміі Навук Рыма Ханінава («Калмыцка-беларускія літаратурныя сувязі XX — XXI ст. у аспекце краязнаўства»), галоўны рэдактар часопіса «Русский язык и литература в Азербайджане» доктар філалагічных навук Флора Наджы («Адзінства непадобных»), намеснік старшыні секцыі рускай літаратуры Саюза пісьменнікаў Узбекістана «Актуальнасць адлюстравання і папулярызацыі гісторыі Сярэдняй ў навукова-папулярных публікацыях і мастацкіх творах аўтара Узбекістана, якія пішуць на рускай мове»).

Завершыцца праца двума прэзентацыямі. Загадчык агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага Тамара Глазкова выступіць з паведамленнем пра біябібліяграфічны паказальнік «Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч». Адбудзецца і прэзентацыя краязнаўчай манаграфіі «Черняков» пісьменніка, краязнаўца Анатоля Гладышчука.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
918