Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы 20 жніўня

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы 20 жніўня

20 жніўня 2022 года ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці пройдзе VII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».

Мерапрыемства праводзіцца з 2010 года і прадстаўляе самабытную культуру жыхароў гэтага рэгіёну, іх народныя святы, абрады, фальклор, рамёствы, якія дайшлі да нашых дзён у незвычайна багатым выглядзе. У 2014 годзе фестывалю прысвоены статус «Міжнародны».

Традыцыйна ў фестывальных мерапрыемствах возьмуць удзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Прыпяцкага Палесся: васьмі раёнаў Гомельскай (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і чатырох раёнаў Брэсцкай (Іванаўскі, Лунінецкі, Столінскі, Пінскі і г. Пінск) абласцей.

Улічваючы самабытнасць фестывалю і тое, што 2022 год у нашай краіне аб'яўлены Годам гістарычнай памяці, рэжысёрская канцэпцыя будзе прадстаўлена праз традыцыі палешукоў як пацвярджэнне імкнення захаваць спадчыну Палесся ва ўсёй яе першароднасці і шматграннасці. На канцэртных пляцоўках сваю творчасць прадэманструюць як прафесійныя калектывы Беларусі і Расіі, так і аматарскія.

Традыцыйна будзе арганізаваны «Палескі кірмаш», які прадставіць працу падворкаў кожнага палескага рэгіёна. Запланаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, прысвечаныя актуалізацыі традыцыйнай народнай культуры беларусаў: «Рамесная слабада», «Хлебны фэст «Будзе хлеб – будзе і песня!», «Фольк-фэст «Матчыны песні».

Фестывальная праграма ўключае конкурс «Палеская Прыгажуня – 2022», абласны конкурс драўлянай скульптуры «Ажыўшая даўніна», выставы «Фестываль кнігі і прэсы», «Паляванне і рыбалоўства», «Турыстычнае Палессе», конкурс «Самы моцны паляшук», вечаровую шоу-праграму, маладзёжную танцавальна-забаўляльную праграму, феерверк і інш.

Упершыню запланавана правядзенне ЭтнаЗааФеста, Рыцарскага бугурт-фэста, гала-канцэрта адкрытага конкурсу аматарскіх харавых калектываў і вакальных ансамбляў народнай манеры выканання «КаверХорШоу» і вячэрняга воднага флайборд-шоу (Ніжні Ноўгарад).

Праграма VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»:

sxema1.jpg

ДУА «Ляскавіцкая сярэдняя школа»
(вул. Камсамольская, 1а)

09:00 – 10:00 — Творчая сустрэча старшыні ГАА ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» У.М. Гаўрыловіча «Палессе — мая малая Радзіма»

ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

10:30 – 13:00 — Наведванне аб’ектаў туріндустрыі ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі”»

ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

«Музей прыроды»

15:00 – 16:30 — Круглы стол па пытаннях развіцця рэгіянальнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь

Набярэжная ракі Прыпяць
Галоўная сцэна

12:00 – 13:10 — Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю

13:10 – 13:20 — тэхнічны перапынак

13:20 – 13:50 — Канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групы «Купалінка» (г. Мінск)

13:50 – 15:40 — Канцэртная праграма аматарскіх калектываў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельскай і Брэсцкай абласцей, калектываў-гасцей

15:40 – 16:00 — тэхнічны перапынак

16:00 – 16:30 — Канцэрт фальклорнага ансамбля славянскай песні «Збіцень» ДУ «Гомельская абласная філармонія»

16:30 – 17:00 — Канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» (г. Мінск)

17:00 – 18:00 — Канцэртная праграма ансамбля казацкай песні і танца «Маме нравится» (г. Мінск)

18:00 – 18.30 — Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю

18:30 – 19:00  тэхнічны перапынак

19:00 – 20:30 — V Міжрэгіянальны конкурс прыгажосці і грацыі «Палеская Прыгажуня»

20:30 – 20:40 —  тэхнічны перапынак

Упершыню! 20:40 – 22:00 — Канцэрт фольк-гурта «Зазноба» (г.Пенза), гала-канцэрт пераможцаў першага адкрытага конкурсу «КаверХорШоу»

Упершыню! 22:00 — Воднае флайборд шоў

22:00 — Святочны феерверк

22:00 – 23:00 — Дыскатэка «Танцуй, Палессе!» з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў Гомельскай вобласці, прадзюсарскага цэнтру ДУ «Гомельская абласная філармонія», удзельнікаў і пераможцаў тэлевізійнага конкурсу «Х-Фактар Беларусь»

Галоўны ўваход на набярэжную ракі Прыпяць

11:00 – 20:00 — Канцэртна-гульнёвая праграма аўтэнтычных калектываў і культарганізатараў «ФолькФэст»

Набярэжная ракі Прыпяць

11:00 – 22:00 — Інтэрактыўныя пляцоўкі з правядзеннем майстар-класаў рамеснікаў і майстроў «Рамесная слабада»

11:00 – 22:00 — Прэзентацыя падворкаў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельшчыны і Берасцейшчыны «Палескі кірмаш»

Упершыню! 11:00 – 20:00 — ЭтнаЗааФэст

Упершыню! 11:00 – 20:00  Рыцарскі бугурт-фэст

Упершыню! 11:00 – 20:00 — Інтэрактыўная пляцоўка «Партызанскі край», прысвечаная Году гістарычнай памяці

11:00 – 20:00  Дзіцячае свята «Палеская вясёлка»

11:00 – 20:00  Інтэрактыўная выстава «Хлеб майго Палесся»

13:00 – 17:00 — Работа пляцоўкі «Самы моцны паляшук»

11:00 – 20:00 — Выстава работ пераможцаў абласнога конкурсу-пленэру «Ажыўшая даўніна»

11:00 – 20:00 — Выстава «Паляванне і рыбалоўства»

11:00 – 18:00 —Выстава «Турыстычнае Палессе»

11:00 – 20:00 —Конкурс аматараў рыбалоўства «Палеская рыбалка»

11:00 – 18:00 — Катанне на цеплаходзе па рацэ Прыпяць, пракат лодак

10:00 – 23:00 — Работа гандлёвых радоў

Дзіцячая гульнявая пляцоўка

11:00 – 20:00 — Работа атракцыёнаў, арганізацыя забаў і гульняў для дзяцей «Тэрыторыя весялосці»

ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

«Музей прыроды»

11:00 – 19:00 — Правядзенне экскурсій па Музею прыроды

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта adu.by

Опубликовано:
Просмотров:
136