Музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі аб'явіў конкурс сярод аматараў беларускай паэзіі і прозы

Музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі аб'явіў конкурс сярод аматараў беларускай паэзіі і прозы

Музей В. Бялыніцкага-Бірулі аб'явіў конкурс сярод аматараў беларускай паэзіі і прозы «Люблю мой край». Конкурс прымеркаваны да Дня беларускай мовы і праводзіцца ў рамках Года малой радзімы. 

— Такім чынам мы імкнёмся не толькі папулярызаваць сярод моладзі творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, але і прывіць любоў да роднай мовы, выхаваць мастацкі густ, пачуццё патрыятызму, — адзначыла загадчык філіяла Нацыянальнага мастацкага музея ў Магілёве «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі» Святлана Строгіна. 

Да ўдзелу запрашаюць навучэнцаў, а таксама творчыя калектывы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Заяўнікі могуць выконваць паэтычныя або празаічныя творы, урыўкі з іх або ўрыўкі з драматургічных твораў. Галоўнае, каб працягласць выступлення не перавышала пяці хвілін. Чатыры пераможцы конкурсу атрымаюць арыгінальныя мастацкія творы ў якасці прызоў. І ўсе без выключэння будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 лютага даслаць заяўку з назвай твора беларускага аўтара на электронны адрас музея з пазнакай «конкурс». Трэба напісаць у ёй свае імя і прозвішча, а таксама імя і прозвішча свайго педагога, назву ўстановы адукацыі і тэлефон для сувязі. Вынікі будуць падведзены 21 лютага.

Крыніца - Выдавецкі дом «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
846