Музей Якуба Коласа вылучыў на конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2019” зборнік твораў мастака Рыгора Сітніцы

Музей Якуба Коласа вылучыў на конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2019” зборнік твораў мастака Рыгора Сітніцы

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа вылучыў на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2019” у намінацыю “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” кнігу Рыгора Сямёнавіча Сітніцы “Ток” (Мінск, “Чатыры чвэрці”, 2018).

У зборніку пад адной вокладкай сабраны вершы мастака і паэта Р.Сітніцы за доўгі перыяд яго літаратурнай дзейнасці. Свет яго паэзіі такі ж эмацыйны і рамантычны, поўны зямной мудрасці і сціпласці, як і яго мастацкія палотны. Шмат увагі надае аўтар мове. У тэкстах вершаў яна дасканалая ў сэнсе гучання, энергетыкі, вагі слова, але разам з тым каларытная і непаўторна меладычная.

Аўтарскія фатаграфіі, змешчаныя ў кнізе, сталі не проста ілюстрацыяй прачытанага, але арганічным зрокавым працягам бытавання паэтычнага слова.

Зборнік вершаў атрымаў шырокі грамадскі рэзананс у друкаваных і электронных СМІ, звярнуў увагу шматлікіх чытачоў дзякуючы асабліваму паэтычнаму майстэрству аўтара, актуальнасці закранутых тэм.

Опубликовано:
Просмотров:
939