На Міжнародным сімпозіуме ў Мінску сустрэліся літаратары з 17 краін
На Міжнародным сімпозіуме ў Мінску сустрэліся літаратары з 17 краін
І сапраўды, для паспяховага развіцця і кожнай нацыянальнай літаратуры, і стварэння агульнай творчай прасторы для розных краін і народаў такія сустрэчы, гутаркі, пагадненні проста неабходныя. Таму Мінск вось ужо трэці раз гасцінна прыняў на сімпозіуме паэтаў і празаікаў, даследчыкаў літаратуры і перакладчыкаў, якія прадстаўляюць розныя творчыя традыцыі.
– Вельмі прыемна, што наш сімпозіум прывітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, – заўважыла міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ. – Мы вельмі цэнім тыя літаратурныя кантакты, гуманітарныя праекты, якія рэалізуюцца нашай краінай з іншымі дзяржавамі. Сёлета для нас надзвычай важная дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Можна сцвярджаць, што ўнёсак Францыска Скарыны з Полацка – здабытак не толькі нашай краіны. Гэта вялікае свята – яшчэ адна нагода падкрэсліць ролю асоб планетарнага маштаба, якія ёсць у гісторыі кожнай краіны.
Падрабязней пра пытанні, якія абмяркоўваліся падчас пленарнага паседжання Міжнароднага сімпозіума літаратараў, чытайце ў заўтрашнім выпуску "Звязды".
Марына ВЕСЯЛУХА
Фота Кастуся ДРОБАВА
Матэрыял прадстаўлены выдавецкім домам "Звязда" (Zviazda.by).