На нацыянальным свяце пісьменства стартуе праект аўдыёкніг “Чытанка”

На нацыянальным свяце пісьменства стартуе праект аўдыёкніг “Чытанка”

Да сёлетняга Дня беларускага пісьменства Міністэрства інфармацыі і прадпрыемства “Белкніга” ажыццявілі новы сучасны праект аўдыёкніг “Чытанка”, пра гэта карэспандэнту выдавецкага дома “Беларусь сегодня” паведаміла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

– На нацыянальным свяце па традыцыі арганізуем пляцоўку “Слова пісьменніка” і арыгінальныя навінкі на ёй. Адзін з самых сучасных і, пераканана, запатрабаваных – праект аўдыёкніг “Чытанка”. Акурат на пляцоўцы можна будзе паслухаць галасы як класікаў, так і сучасных аўтараў. Гэта сведчанне таго, што цяперашняе пакаленне крочыць разам з часам і стараецца адпавядаць ягоным тэндэнцыям. Між тым папяровая кніга таксама будзе жыць вечна і працягне служыць гаючай крыніцай, якую Скарына падарыў беларусам. У гэтым госці свята надзейна пераканаюцца, бо будуць прадстаўлены лепшыя ўзоры айчыннага кнігавыдання.

Больш за 100 пісьменнікаў з усёй краіны збіраюцца на нацыянальнае свята, чакалі яго цэлы год. Усіх яднае яго вялікасць Слова і духоўнасць, а таксама старажытная Капыльская зямля. Асабліва ўсхваляваны перад урачыстасцю сёлетнія лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі, гэта Віктар Шніп (паэзія), Алесь Карлюкевіч (літаратуразнаўства), Віктар Праўдзін (проза) і Кацярына Стройлава (намінацыя “Дэбют”). Яны возьмуць слова перад беларусамі і раскажуць, чаму трэба любіць спадчыну.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах СБ «Беларусь сегодня».
Опубликовано:
Просмотров:
748