Нацыянальная літаратурная прэмія – 2018

Нацыянальная літаратурная прэмія – 2018

Мiнiстэрства iнфармацыi працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор прозы” наступныя кнігі:

– “Петля Мёбиуса” Аляксандра Міхайлавіча Атрушкевіча (Гомель, “Барк”, 2017), “Одноклассники” Аляксандра Львовіча Дэйча (Джада) (Гомель, ОАО “Полеспечать”, 2017), “Палешукі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча (г. Мазыр, КПУП “Калор”, 2017), “Щука тоже хочет жить” Яўгена Міхайлавіча Калашнікава (Гомель, “Барк”, 2017).

Трылогію “Палешукі” вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча складаюць раманы “Забранае шчасце”, аднайменны, а таксама “…Тут твае карані”. Яна ахоплівае незабыўныя падзеі жыцця землякоў аўтара, пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя і заканчваючы нашым часам. Праз непаўторныя, у многім трагічныя лёсы палешукоў, якія насуперак усяму імкнуцца да шчасця, пісьменнік стварае шырокую панараму народнага быцця. У кнігу ўвайшла і новая аповесць пісьменніка “Краіна Валодзькава”.

“Одноклассники” – новая захапляльная аповесць Аляксандра Джада, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза расійскіх пісьменнікаў, аўтара аповесцяў “Как оттуда”, “Несмотря ни на что”, “Зона отчуждения”, “Рецидив”, “Регистратор” і іншых, рамана “Как бы чего не вышло”.

Пісьменнік Аляксандр Атрушкевіч уважліва назірае за навакольнай рэчаіснасцю, аналізіруе розныя сітуацыі, разважае і іранізіруе ў аповесцях і расказах, якія напісаны пра нас з вамі, аб разнастайнасці і супярэчлівасці праяў чалавечай натуры. Гэтыя аповесці і расказы склалі кнігу “Петля Мёбиуса”.

У кнізе “Щука тоже хочет жить” Яўген Калашнікаў выступае ў ролі расказчыка вясёлых і проста цікавых гісторый. Здарэнні, сітуацыі і думкі ўзяты аўтарам з жыццёвай скарбонкі, папаўняць якую яму дапамагаюць назіральнасць, цікаваць да разнастайных праяў чалавечай натуры і ўменне бачыць смешнае.

ПРЫЁМ ЗАЯВАК НА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЛІТАРАТУРНУЮ ПРЭМІЮ–2018 ПРАЦЯГВАЕЦЦА.

 


Опубликовано:
Просмотров:
590