Нацыянальная літаратурная прэмія – 2019

Нацыянальная літаратурная прэмія – 2019

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія выдадзены ў 2018 годзе, прыняць удзел ў Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі”, “Лепшы твор прозы”, “Лепшы твор драматургіі”, “Лепшы твор публіцыстыкі”, “Лепшы дэбют”, “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” і “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”.

Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 20 чэрвеня 2018 года № 468,  заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

Да заяўкi дадаюцца лiст-хадайнiцтва аб вылучэннi на ўдзел у конкурсе, iнфармацыя аб аўтары i творы, якi прадстаўлены на конкурс, два экзэмпляры друкаванага выдання або СМI, у якіх апублікаваны твор, прадстаўлены на конкурс.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама аўтарскiя калектывы ў складзе не больш за чатыры чалавекi – аўтары арыгінальных твораў мастацкай лiтаратуры ў жанрах паэзii, прозы, публiцыстыкi, драматургii, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства на беларускай або рускай мовах, упершыню выпушчаных у свет выдавецкiмi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь у выглядзе асобных выданняў i (цi) апублiкаваных у сродках масавай iнфармацыi лiтаратурна-мастацкай накiраванасцi з 1 студзеня да 31 снежня года, якi папярэднiчае году правядзення конкурсу, атрымаўшых грамадскае прызнанне.

Сайт Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii

Опубликовано:
Просмотров:
3 639