Навінкі ад выдавецтва «Мастацкая літаратура»

Навінкі ад выдавецтва «Мастацкая літаратура»

Навінкі ад выдавецтва «Мастацкая літаратура»

«Вясёлка», любімаму часопісу беларускіх дзяцей, – 60 гадоў. Слаўнаму юбілею прысвячаецца зборнік, складзены з лепшых твораў, якія друкаваліся ў «Вясёлцы» за апошнія пяць гадоў. Гэта кніга – падарунак дзецям, іх бацькам, выхавальнікам, настаўнікам.

Выдавецтва прапануе ўвазе чытачоў старэйшага ўзросту, настаўнікаў і ўсіх, хто цікавіцца вуснай спадчынай нашага народа зборнік народных прыкмет і павер’еў «Ад парога ў свет дарога: народныя прыкметы і павері». У кнізе сабраныя прыкметы, якімі карысталіся беларусы пры самых розных жыццёвых абставінах: пры будаўніцтве дома і ў штодзённых справах, выпраўляючыся ў дарогу і выконваючы любую працу. «Без прыкмет — ходу нет!» — казалі ў народзе.

 УП «Мастацкая літаратура» прадстаўляе таксама кнігу «Дзяльба кабанчыка», у склад якой ўвайшлі выбраныя аповесці і апавяданні Вячаслава Адамчыка, Віктара Казько, Віктара Карамазава, Анатоля Кудраўца і Барыса Сачанкі, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў бібліятэк.

 Тэматычны зборнік прозы, паэзіі, драматургіі «Каляндар школьніка» можна выкарыстоўваць як на ўроках, так і падчас правядзення тэматычных мерапрыемстваў у школах і дзіцячых бібліятэках. У ім расказваецца не толькі пра дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь, але да кожнага з іх прапануюцца літаратурныя творы адпаведнай тэматыкі.


Опубликовано:
Просмотров:
671