Навінка ад выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі"

Навінка ад выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі"

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”  выпусціла кнігу “Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам”, прысвечаную населеным пунктам, якія пакінулі свой след у беларускай гісторыі і да нашых часоў захавалі цікавыя сведчанні мінуўшчыны — помнікі, збудаванні,  паданні.


«У камянёў доўгая памяць», – сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай тэлевізійнай перадачы «Падарожжы дылетанта», выпраўляецца ў нічым не выбітныя, на першы погляд, беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю і адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэту зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. 


У зборніку «дылетанта» знайшлося месца і для адметных казак і паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова захоча завітаць.


Сярод такіх вёсак і мястэчак Бяльмонты, Барань, Бусяж, Варонча, Вішнявец, Гайцюнішкі, Гудагай, Друя, Дрысвяты, Жырмуны, Ідолта, Лынтупы, Мсцібава, Шарашова і іншыя.   

                                              

    Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.




Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “БелЭн”.
Опубликовано:
Просмотров:
390