Навінка ад «Звязды»

Навінка ад «Звязды»

Прыемная навіна для аматараў чытання! У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга Анатоля Андрэева «Эфект лотаса».

Анатоль Мікалаевіч Андрэеў – філолаг, культуролаг, пісьменнік, доктар філалагічных навук, прафесар. Аўтар раманаў, апавяданняў і п’ес.

Прадстаўляем вашай увазе кнігу апавяданняў. Аўтара перш за ўсё цікавяць тэмы, звязаныя з прыродай чалавека, многія аспекты якой часта ўспрымаюцца як табуіраваныя. Перасякаць забароненую мяжу («заплываць за буйкі») для пісьменніка азначае называць рэчы сваімі імёнамі. Адносіны паміж мужчынам і жанчынай, ціск соцыуму на чалавека – вось асноўныя матыўна-тэматычныя блокі кнігі.

Андрэеў не здраджвае сабе: гульнявы пачатак, арганічна звязаны з інтэлектуальным, вызначае стыль не толькі яго раманаў, але і малых празаічных формаў.

Жадаем прыемнага чытання!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».


Опубликовано:
Просмотров:
674