Навучэнцы Самахвалавіцкай школы пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка Віктара Ляскоўскага
У рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” навучэнцы Самахвалавіцкай школы пазнаёміліся з вершамі і казкамі Віктара Ляскоўскага. 10 мая пісьменнік пабываў у іх у гасцях.
На сустрэчу з маленькімі чытачамі, арганізаваную Выдавецкім домам “Звязда”, аўтар прынёс шмат вясёлых вершаў і казак. У займальнай форме Віктар Леанідавіч расказаў дзецям пра свае кніжкі.
Дзетвара таксама даведалася, што творы Віктара Ляскоўскага друкуюць у Расіі і Польшчы, а ўсяго ў яго выдадзена больш за 100 кніг.
Напрыканцы сустрэчы дзеці задавалі пытанні пра вучобу ў школе, пра любімыя кнігі, пра тое, як стаць пісьменнікам. Кожны ўдзельнык атрымаў памятны аўтограф з пажаданнямі аўтара.
Опубликовано:
Просмотров:
517