Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» пройдзе праз Ганцавіцкі раён

Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» пройдзе праз Ганцавіцкі раён

Падзея адбудзецца 1 і 2 верасня бягучага года, напярэдадні Дня беларускага пісьменства,  які сёлета будзе ладзіцца ў горадзе Капыль Мінскай вобласці. Удзельнікамі навукова-асветніцкага праекта стануць святары праваслаўнай царквы, вядомыя дзеячы навукі, культуры, мастацтва, якія на Ганцаўшчыну  прынясуць не толькі Дабрадатны агонь ад Гроба Гасподняга, але і адслужаць малебен у храме святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра аграгарадка Агарэвічы, наведаюць святое ў раене месца – Ізбійскі Бор, школьны музей Якуба Коласа ў Люсіне, правядуць духоўна-асветніцкую канферэнцыю ў гарадскім Доме культуры, урокі пісьменства ў агульнаадукацыйных установах раёна.





А перад тым, як адправіцца ў вандроўку, па традыцыі арганізатары ўнікальнага XXVІІІ міжнароднага навукова-асветніцкага праекта наведаліся ў Ганцавіцкі раён і сустрэліся з прадстаўнікамі ўлады, святарамі. Падчас сустрэчы старшыня райвыканкама Уладзімір Бялоў узгадаў аб той экспедыцыі, якая ўжо аднойчы праходзіла праз Ганцаўшчыну. Гэта быў 2011 год, калі на ганцавіцкай зямлі ладзілася свята Беларускага пісьменства. Старшыня райвыканкама некалькі слоў сказаў аб раёне, талентах прыгожага, самабытнага краю.

– На мой погляд «Дарога да святыняў» мае важную місію, – заўважыў Уладзімір Уладзіміравіч. – Яна праз сваю дзейнасць яднае людзей, вучыць міру і згодзе, любові да ўсяго, што навокал. Ёсць адчуванне, што  пасля двух дзён прыбывання на Ганцаўшчыне ва ўдзельнікаў мерапрыемства не будзе расчаравання. Зыходзячы з запланаванай, надзвычай насычанай праграмы,  свята духоўнасці, пісьменства запомніцца і жыхарам раёна.



Пасля сустрэчы ў райвыканкаме кіраўнік экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы вёскі Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна айцец Аляксандр Пачопка, вядучы спецыяліст  аддзела дзяржаўных спецыяльных і культурна-масавых мерапрыемстваў Палаца Рэспублікі Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксей Хлястоў на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Сарокавым  выехалі ў аграгарадок Агарэвічы, каб на свае вочы ўбачыць храм, у якім пройдуць асноўныя духоўныя мерапрыемствы, а таксама вызначыцца з месцам, дзе плануецца закладка Сада малітвы.


 


Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта газеты "Савецкае Палессе".
Опубликовано:
Просмотров:
942