Найбольшыя продажы ў «Белкнізе» за першае паўгоддзе 2020 года

Найбольшыя продажы ў «Белкнізе» за першае паўгоддзе 2020 года

Лідарам продажаў у студзені – чэрвені 2020 года ў кнігарнях ААТ «Белкніга» (а іх усяго ў краіне працуе 101) стала кніга Дж.К.Роўлінг «Гары Потэр і філасофскі камень», што выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч»: на яе знайшлося 215 пакупнікоў. Нагадаем, што пераклад вядомага твора пабачыў свет ў 2019 годзе. 

На другім месцы – кніга 2019 года: раман Віктара Марціновіча «Мова». Яго кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ў «Кнігазборы», набылі 164 пакупнікі.

У тройку лідараў увайшоў і пераклад «Маленькага прынца» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, перакладчык – Зміцер Колас, а выдавец – «Попурри». 

На чацвёртым і пятым месцах – творы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, чыё 90-годдзе чытачы Беларусі адзначаць у лістападзе 2020 года.

Следам за У.Караткевічам – народны пісьменнік Беларусі Іван Мележ з раманам «Людзі на балоце». Усе гэтыя кнігі выдадзены «Попурри». 

Такія некаторыя вынікі продажаў кніг на беларускай мове ў студзені – чэрвені 2020 года. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.

Опубликовано:
Просмотров:
580