Названы імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі
У Іванава сёння адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія" за творы, напісаныя ў 2017 годзе.
Лаўрэатамі прэміі сталі:
У намінацыіі "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі" - Камейша Казiмiр Вiкенцьевiч за зборнік вершаў "Высокі бераг".
У намінацыіі " Лепшы твор прозы" - Шырко Васiль Аляксандравiч за кнігу "Я нязваны госць"
У намінацыіі "Лепшы твор драматургіі" - Марчук Георгiй Васiльевiч за зборнік п'ес "Святло вышыні. П’есы"
У намінацыіі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства" - Штэйнер Іван Фёдаравіч за кнігу"Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя".
У намінацыіі "Лепшы твор публіцыстыкі" - Дудзюк Зiнаiда Iосiфаўна за кнігу "Пара высокага сонца".
У намінацыіі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" - Нiкольская Вольга Уладзiмiраўна за кнігу "Похищение шедевра, или Новые приключения агентов "КолбаФирЖик".
У намінацыіі "Лепшы дэбют" - Алейчанка Юлiя Аляксандраўна за кнігу "Пад чароўным шкельцам".
Усе пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы і сімвалы Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Узнагароды лаўрэатам уручалі Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і сустаршыня журы прафесар Іван Саверчанка.
"Літаратура - ўсёабдымная і ўсёпранікальная. Без добрага рамана не атрымаецца цікавы фільм, без п'есы - пастаноўка спектакля, без выдатных вершаў немагчымыя выдатныя песні. Пісьменнікі адчуваюць адказнасць перад краінай і чытачамі і шчыра працуюць для іх", - падкрэсліў Іван Саверчанка.
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Зінаіда Дудзюк і Георгій Марчук.
Іван Саверчанка ўручае прэмію Івану Штэйнеру
Аляксандр Карлюкевіч уручае ўзнагароду Вользе Нiкольскай
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Юлія Алейчанка
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Казімір Камейша і Зінаіда Дудзюк