«Ни секунды тишины!» ў Віцебску са «Звяздой»

«Ни секунды тишины!» ў Віцебску са «Звяздой»

4 лістапада 2019 года ў рамках акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» Выдавецкі дом «Звязда» падарыў юным жыхарам г.Віцебска сустрэчу з вясёлым дзіцячым пісьменнікам Дзмітрыем Юртаевым і яго кнігай «Ни секунды тишины!».

Вучняў сярэдняй школы № 4 г.Віцебска чакала сапраўдны паказ. Гучныя, шумныя, узрыўныя вершы спадабаліся ўсім гасцям сустрэчы. Асабліва парадавала дзяцей магчымасць скакаць, крычаць, пляскаць у далоні з дазвалення дарослых пад вершы Дзмітрыя Юртаева.

Знаёмства чытачоў з кнігай «Ни секунды тишины!» было надзвычай цікавым і вясёлым. У падарунак кожны жадаючы атрымаў аўтограф аўтара.

Юртаев 2.jpg

А вандроўка «Звязды» разам з беларускімі пісьменнікамі працягваецца!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда»

Опубликовано:
Просмотров:
125
Поделиться в соц.сетях