Новая кніга выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"

Новая кніга выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"

Толькі што выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выпусціла ў свет кнігу Валерыя Мароза “Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры”, якая падсумоўвае вынікі вялікай працы аўтара па вывучэнні будаўніцтва і разбурэння драўляных святынь Берасцейшчыны ў X–XXI стагоддзях.

У выданні апісваюцца існуючыя і страчаныя цэрквы і касцёлы, царкоўнае начынне, храналагічна распавядаецца пра рамонты і перабудовы. Акрамя задакументаваных фактаў, аўтар прыводзіць і легенды аб абразах і цэрквах, якія носяць мясцовы каларыт і могуць прыцягнуць увагу эмацыйных чытачоў. У выданні змешчаны спіс помнікаў архітэктуры ў выглядзе храналагічных табліц, геаграфічны індэкс, што дазваляе лёгка знайсці неабходныя месцы. У канцы кнігі дадаюцца ілюстрацыі, якія дазваляюць чытачу паўней уявіць багатае архітэктурнае мінулае Берасцейшчыны.

Праект рэалізуецца па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Опубликовано:
Просмотров:
1 050