Новая кніга з серыі «Беларускія пісьменнікі — дзецям»

Новая кніга з серыі «Беларускія пісьменнікі — дзецям»

Новая кніга вядомага беларускага паэта Анатоля Зэкава «Жмуркі з коткай Муркай» серыі «Беларускія пісьменнікі — дзецям», якая выйшла ў свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»,  знаёміць маленькіх чытачоў са свойскай жывёлай, з асаблівасцямі паводзін рознай жывёлы, яе адметнымі рысамі.


Вершы невялікія па памеры, напісаны проста і з гумарам, таму іх вельмі лёгка вывучыць на памяць.


Кніга будзе карыснай для сямейнага чытання, для работы ў дзіцячым садку, а таксама на ўроках пазакласнага чытання ў школе ці ў групе падоўжанага дня.


Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “БелЭн”.
Опубликовано:
Просмотров:
528