Новая кніга «Звязды» — «Феномен Валянціна Елізар’ева»

Новая кніга «Звязды» — «Феномен Валянціна Елізар’ева»

Журналістка і пісьменніца Інэса Плескачэўская прэзентавала новую кнігу, прысвечаную знакамітаму беларускаму харэографу. Выданне пад назвай «Феномен Валянціна Елізар’ева» пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». Падчас сустрэчы ў Вялікім тэатры Беларусі, Інэса Плескачэўская распавяла, як стваралася кніга і ў чым усё ж такі заключаецца феномен Елізар’ева. 

1_img_3938_novyy_razmer.jpg

Праца над кнігай ішла два гады. Я планавала скончыць яе за год, але перашкодзіў каранавірус і некаторыя з інтэрв’ю зрабіць было немагчыма, — падзялілася Інэса Плескачэўская. — Мой падыход да гэтай кнігі быў менавіта журналісцкім і глядацкім — Валянцін Мікалаевіч вельмі справядліва адзначыў, што я пачала хадзіць у гэты тэатр, калі яшчэ была студэнткай — тады мы з ім і пазнаёміліся. З таго часу прайшло больш за трыццаць гадоў. Калі я вучылася на факультэце філасофіі, то пісала курсавую работу, тэмай якой было філасофскае асэнсаванне балетаў Елізар’ева. Гэтая кніга, у нейкім сэнсе, працяг той курсавой. Мне здаецца, што феномен Валянціна Елізар’ева ў тым, што ён стварыў вобраз беларускага балета, які мы ведаем і бачым сёння

2_img_3950_novyy_razmer.jpg

Падчас прэзентацы пісьменніца падзялілася цікавымі фактамі, звязанымі з працэсам стварэння кнігі. Напрыклад, выраз «Я пішу кнігу аб Валянціне Елізар’еве» быў пэўным паролем — дапамагаў журналістцы звязацца з тымі людзьмі, якія амаль не даюць інтэрв’ю. Так у кнізе з’явіліся гутаркі Плескачэўскай з Радзіонам Шчадрыным і Міхаілам Барышнікавым. Героямі інтрэрв’ю сталі і любімыя балерыны Елізар’ева — народныя артысткі Беларусі Людміла Бржазоўская і Інэса Душкевіч, а таксама заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Шэметавец. 

3_img_4251_novyy_razmer.jpg

Мне было так шкада, што я дапісала гэту кнігу, — распавяла Інэса Плескачэўская. — Было прыемна над ёй працаваць, сустракацца з цікавымі, таленавітымі людзьмі. Падчас працы здарылася гісторыя, якую я лічу неверагоднай. Калі мы сустрэліся з Радзіонам Шчадрыным, то ў асноўным размаўлялі аб фільме «Фантазія», харэографам якога быў,Елізар’еў. Шчадрын сказаў, што спецыяльна да гэтага фільма была выдадзена кніга водгукаў для цэнтральнага тэлебачання. Глядач не зразумеў «Фантазію», фільм ляжаў на паліцы, а Елізар’ева вінавацілі ў разбэшчванні савецкай моладзі. Гісторыя атрымалася дэтэктыўнай, але я ўсё ж такі знайшла гэтую кнігу — мне даслалі яе копіі з Масквы. Дапамагла мне супрацоўніца Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі літаратуры і мастацтваў. Калі яна даслала мне ліст з копіямі водгукаў, яна напісала: «Мне было 12 гадоў, калі я ўбачыла фільм „Фантазія“, але я да гэтага часу памятаю харэаграфію Елізар’ева».

4_img_4012_novyy_razmer.jpg

Намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Уладзімір Мосін выказаў спадзяванне, што кніга будзе мець вялікі поспех дзякуючы таму што яна з’яўляецца вынікам працы вялікай колькасці таленавітых людзей:

5_img_4102_novyy_razmer.jpg

Хацелася бы выказаць словы падзякі ўсім, хто мае дачыненне да стварэння гэтага выдання. Упэўнены, што кніга зацікавіць не толькі тых людзей, жыццё якіх звязана з балетам, але і ўсіх, хто любіць беларускае мастацтва. 

6_img_3956_novyy_razmer.jpg

7_img_3959_novyy_razmer.jpg

8_img_3970_novyy_razmer.jpg

9_img_4413_novyy_razmer.jpg

10_img_4151_novyy_razmer (1).jpg

11_img_4152_novyy_razmer.jpg

13_img_4167_novyy_razmer.jpg

Арына Карповіч

Фота: Яўген Пясецкі

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».





Опубликовано:
Просмотров:
213