Прэзентацыя новага выдання Ларысы Рублеўскай

Прэзентацыя новага выдання Ларысы Рублеўскай

У серыі гістарычна-прыгодніцкіх раманаў Людмілы Рублеўскай пра шляхціца XVIII стагоддзя Пранціша Вырвіча апісваецца шмат мясцін Беларусі. У шостай кнізе серыі, «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі», што нядаўна, як і папярэднія, убачыла свет у Выдвецкім доме «Звязда», прыгоды адбываюцца на маладзечанскай зямлі.

Дарэчы, сыграў галоўнага героя, Пранціша Вырвіча, у экранізацыі першага рамана серыі маладзечанец, малады акцёр Георгій Пятрэнка. Так што пісьменніца Людміла Рублеўская, якая прыехала разам з прадстаўнікамі Выдавецкага дома «Звязда» на прэзентацыю сваіх кніг у Маладзечанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Багдановіча, была рада зноў завітаць на радзіму свайго героя.

Супрацоўнік бібліятэкі, вядомы краязнаўца і пісьменнік Міхась Казлоўскі распавёў тым, хто наведаў прэзентацыю, пра творчасць Людмілы Рублеўскай, падкрэсліўшы, што ў кожнай яе кнізе гучыць любоў да Беларусі. Творы пісьменніцы перакладаюцца і выдаюцца за мяжой, папулярызуючы там беларускую гісторыю. Людміла Іванаўна расказала пра працэс экранізацыі кнігі, у якім яна ўдзельнічала. Прысутным прадэманстравали трэйлер фільма і тэлесюжэты пра стварэнне кіно.  Вядома, усе чакаюць сустрэчы на экранах з першым беларускім гістарычным фэнтэзі, пракат якога з-за пандэміі быў адкладзены.

Пісьменніца адказала на пытанні гасцей вечарыны, распавяла пра свае рубрыкі на старонках газеты «Звязда» і архіўныя доследы. Напрыканцы імпрэзы прысутныя змаглі набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
453