Новыя кнігі выйшлі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”

Новыя кнігі выйшлі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”

Па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшлі ў свет новыя выданні. 

Серыя “Бібліятэка выбраных твораў” папоўнілася зборнікам “Францужанкі”, у які ўвайшлі выбраныя аповесці і апавяданні Алеся Асіпенкі, Васіля Быкава, Івана Навуменкі, Міхася Стральцова, Івана Пташнікава, што карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў.

Літаратурна-мастацкае выданне “Трава бясконцасці” – дзённікавы раман вядомага беларускага аўтара Віктара Шніпа, у якім прысутнічае шмат асабістага. Падзеі, паэтычныя і мастацкія імпрэзы, шчырыя згадкі пра тых, хто сустракаўся і сустракаецца аўтару па жыцці нагадваюць пра вечнасць здзейсненага, служаць напамінам, што крокі маюць асаблівасць пакідаць сляды, нават сляды ў тых нашых кроках, што спалучаны з дыханнем у суладдзі з часам, у суладдзі з рэчаіснасцю.

Героі рамана Валерыя Казакова “Холоп августейшего демократа” і расказа “Казнить теннисиста” знаходзяцца ў пастаянным руху, у пошуку саміх сябе, свайго шчасця, праўды і новых адкрыццяў. Месца дзеяння рамана разварочваецца ў другой палове ХХІ стагоддзя. Жанр падобны на фэнтэзі. Чытача чакае шмат незвычайных адкрыццяў і яркіх вобразаў.

Опубликовано:
Просмотров:
1 556