Па старонках I Рэспублiканскага краязнаўчага форуму

Па старонках I Рэспублiканскага краязнаўчага форуму

12 – 13 сакавіка ў Мінску на пляцоўках Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь прайшоў I Рэспублiканскi краязнаўчы форум, арганізаваны Мiнiстэрствам культуры, Міністэрствам інфармацыі, Нацыянальным гiстарычным музеем i Беларускiм фондам культуры пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі i «Выдавецкага дома «Звязда».

Удзел у мерапрыемстве ўзялі каля 200 краязнаўцаў з розных куткоў Беларусі, якія працавалі ў 6 секцыях. Падчас форуму была арганізавана выстаўка навінак краязнаўчай літаратуры і ўшанаваны пераможцы конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне.

Арганізатары творчага спаборніцтва атрымалі больш як 200 работ, сярод якіх ёсць і навуковыя даследаванні, і фотаальбомы, і творы мастацкай літаратуры, і кніжныя выдавецкія серыі.

За перамогу ў конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 ̶ 2019 гг. у рамках І Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі Ганаровую грамату Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь атрымала РВУ «Выдавецкі дом «Звязда».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Опубликовано:
Просмотров:
709