Пабачыў свет зборнік вершаў Амара Хаяма ў перакладзе на беларускую мову

Пабачыў свет зборнік вершаў Амара Хаяма ў перакладзе на беларускую мову

Новая перакладная кніга пабачыла свет ў Выдавецкім доме «Звязда»: накладам 700 экзэмпляраў выйшаў зборнік вершаў Амара Хаяма «Выбраныя старонкі» у перакладзе на беларускую мову. Творчы праект ініцыіраваны Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь. Кіраўнік дыпламатычнай місіі Ірана ў сінявокай Беларусі спадар Саід Яры прапанаваў беларускім кнігавыдаўцам гэтую ідэю літаратурна-мастацкага знаёмства з Амарам Хаямам і з самім Іранам.

Большую палову кнігі «Выбраныя старонкі» склалі пераклады Віктара Шніпа і Генадзя Аўласенка, а ілюстратарам выступіў вядомы беларускі мастак азербайджанскага паходжання Каміль Камал. Болей як 30 яго чорна-белых малюнкаў упрыгожваюць гэты зборнік. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
142