Падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства працягваецца ў Капылі

Падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства працягваецца ў Капылі

Свята беларускага слова адбудзецца ў Капылі ў верасні 2021 года. Але падрыхтоўка да форуму ідзе ўжо зараз. Пра гэта карэспандэнту МЛЫН.BY паведамілі ў Капыльскім райвыканкаме.

Бадай, самыя маштабныя працы праводзяцца ў будынку будучай дзіцячай бібліятэкі. Зараз установа размяшчаецца ў адным памяшканні з цэнтральнай бібліятэкай. Цяпер памяшканне гатова на 80%, працягваецца аздабленне інтэр’ераў.

А вось у Капыльскім раённым цэнтры культуры, дзе, хутчэй за ўсё, адбудзецца частка мерапрыемстваў форуму, рамонт скончыўся летась. Акрамя новага інтэр’ера, цэнтр атрымаў сучаснае канцэртнае абсталяванне.

— Ёсць планы па ўпрыгожванні навакольнай тэрыторыі. Па задумцы, ля будынка з’явіцца некалькі клумб з кветкамі. Верагодна, адновім фасад цэнтра культуры. Але пакуль пра гэта казаць рана, — удакладніла дырэктар раённага цэнтра культуры Анастасія Курловіч.

Таксама рамонт чакае яшчэ некалькі гарадскіх аб’ектаў: краязнаўчы музей, бальніцу, стадыён і іншыя. 

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Сёлета свята пройдзе ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне. Адзначым, што форум праводзіцца з 1994 года.

Крыніца: mlyn.by

Опубликовано:
Просмотров:
804