Падсумоўваючы беларуска-кітайскія ініцыятывы 2017 года

Падсумоўваючы беларуска-кітайскія ініцыятывы 2017 года

У адрас Міністэрства інфармацыі паступіў ліст Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірыла Рудага.
У сваім звароце ён адзначыў, што 2017 год стаў прадуктыўным і выніковым для беларуска-кітайскіх адносін у галіне сродкаў масавай інфармацыі і літаратуры. З поспехам праведзены шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку першы прэс-тур кітайскіх СМІ ў Беларусь, прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі кітайскім журналістам, беларускай дэлегацыяй былі прадстаўлены лепшыя ўзоры кнігавыдання на Пекінскай міжнароднай кніжнай выставе, праведзены конкурс эсэ пра Беларусь.

2018 год будзе вельмі насычаны сумеснымі мерапрыемствамі з кітайскім бокам у галіне друку і інфармацыі. Пачатак года будзе адзначаны шырокім прадстаўнічым удзелам выдавецкіх арганізацый КНР у Мінскай міжнароднай кніжнай выставе. Плануецца, што яе вынікам стануць новыя сумесныя праекты па перакладу і выданню твораў аўтараў Беларусі і Кітая.

У перыяд правядзення XXII Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" запланаваны чарговы прэс-тур для кітайскіх журналістаў у Рэспубліку Беларусь, асноўнай тэмай якога стане год турызму ў беларуска-кітайскіх адносінах.

Таксама плануецца правядзенне сумесных конкурсаў, старт новых праектаў паміж рэдакцыямі вядучых дзяржаўных СМІ дзвюх дзяржаў.
Опубликовано:
Просмотров:
519