Падведзены вынікі Скарынаўскага года

Падведзены вынікі Скарынаўскага года

Падведзены вынікі Скарынаўскага года

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў урачысты вечар “Святло Скарыны”, прысвечаны падвядзенню вынікаў святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, что сёлета быў закладзены выдатны фундамент для рэалізацыіі новых асветніцкіх праектаў. У Беларусі і далёка за яе межамі прайшло мноства “круглых сталоў”, прэзентацый, навуковых канферэнцый, выстаў, прысвечаных юбілейнай даце. Была рэалізавана вялікая колькасць знакавых кніжных праектаў, сярод якіх і выданне персанальнай энцыклапедыі “Францыск Скарына” (Мінск, выдавецтва “Беларуская эныклапедыя імя П. Броўкі”), і шматтомнае факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, падрыхтаванае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Падчас мерапрыемства прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у святкаванне знакавага юбілею. Болей 40 кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, бібліятэкараў, а таксама устаноў Міністэрстваў культуры, адукацыі і інфармацыі адзначаны Спецыяльнымі дыпломамі аргкамітэта па святкаванню 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Опубликовано:
Просмотров:
350