Паэтычны ўрок у яблыневым садзе

Паэтычны ўрок у яблыневым садзе

У рамках Рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” у Ляхавіцкай гімназіі адбылася сустрэча з дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, пісьменнікам Алесем Бадаком.

Адметнасць сустрэчы ў тым, што праходзіла яна не ў класе альбо ў актавай зале, а ў школьным яблыневым садзе, які ў гэтыя дні радуе сваёй буйной квеценню. Менавіта там школьнікі і настаўнікі чыталі як свае ўласныя вершы, так і паэтычныя творы любімых паэтаў.

Апроч таго, шаноўны госць меў магчымасць пазнаёміцца з лепшымі сачыненнямі гімназістаў, прысвечанымі творчасці беларускіх пісьменнікаў. Дарэчы, менавіта з сачыненняў такой тэматыкі выдавецтва “Мастацкая літаратура” з часам мяркуе выдаць зборнік, у які, вядома ж, увойдуць і творы любімых школьнікамі айчынных паэтаў і празаікаў.

Опубликовано:
Просмотров:
527