ПЕРАМОЖЦЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ – 2015
4 верасня 2016 года ў рамках свята Дня беларускага пісьменства ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года.
Заснавальнікамі Рэспубліканскага конкурса “Нацыянальная літаратурная прэмія” з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Упершыню конкурс адбыўся ў 2015 годзе. Першых пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2014 года шчыра вітаў горад Шчучын.
Пераможцамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года сталі:
- у намінацыі “Лепшы твор прозы” – пісьменнік Алесь Марціновіч за зборнік гістарычных апавяданняў “Цяпло колішніх вогнішчаў”;
- у намінацыі “Лепшы твор паэзіі” – паэт Марьян Дукса за кнігу паэзіі “Птушка вечнасці – душа”;
- у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” – пісьменнік Сяргей Давідовіч за кнігі “Дзедава жалейка”, “Баявая нічыя”, “Залаты буліт”;
- у намінацыі “Лепшы твор драматургіі” – Ягор Конеў за п’есу “Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы” і іншыя п’есы, створаныя ў 2015 годзе;
- у намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” – Мікалай Барысенка за кнігу “Эхо “Великой войны” в Восточной Беларуси (1914-1918)”;
- у намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” – Мацюхіна Таццяна Барысаўна за навуковае выданне “Беларускі імпрэсіянізм”;
- у намінацыі “Лепшы дэбют” – Сяргей Клімковіч за дэбют у жанры дзіцячай літаратуры – кнігу “Тайна квартиры № 8” у чатырох тамах.
Віншуем пераможцаў!
Опубликовано:
Просмотров:
459