Першы том персанальнай энцыклапедыі “Янка Купала” прэзентаваны ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы
Новы праект выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, 135-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася ў мінулым годзе. У выданні прааналізаваны ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядаецца аб краінах і гарадах, якія наведваў Янка Купала. Таксама ўключаны біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры.
Персанальная энцыклапедыя “Янка Купала” – інтэрнацыянальны праект, у якім змяшчаецца інфармацыя не толькі пра беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва, але і пра прадстаўнікоў замежжа, якія звязаны з творчасцю паэта. Напрыклад, пра кітайскага мастака Ао Тэ, які стварыў партрэт Янкі Купалы, Хізру Газіевіча Асадулаева, які ўпершыню ў беларускай літаратуры пераклаў вершы паэта на карацінскую мову. У выданні распавядаецца пра перакладчыкаў твораў Купалы на рускую, казахскую, грузінскую, балгарскую, татарскую, чувашскую, туркменскую і іншыя мовы.
Опубликовано:
Просмотров:
598