«Песні пакінутых вёсак» – духоўная спадчына народа

«Песні пакінутых вёсак» – духоўная спадчына народа

«Песні пакінутых вёсак» – духоўная спадчына народа

Напярэдадні гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС выдавецтва ТДА «Беловагрупп» і ААТ «Белкніга» праводзяць прэзентацію кнігі «Песні пакінутых вёсак», прысвечаную этнакультурным традыцыям чарнобыльскіх рэгіёнаў. Мерапрыемства адбудзецца 20 красавіка 2017 года а 16 гадзіне (кніжная крама «Кнігаполіс», вул. Сурганава, 46, 1 паверх).

Выданне падрыхтавана сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адкрывае шырокаму колу чытачоў забытыя старонкі культурнай спадчыны сакральнага гучання.

Архіўныя матэрыялы, прадстаўленыя ў дадзенай кнізе, – гэта ўнікальная песенная спадчына, якая вылучаецца высокім густам і друкуецца ўпершыню. Песні былі запісаны і сабраны ў розныя часы задоўга да чарнобыльскай катастрофы ў вёсках, якія зараз ужо не існуюць (Брагінскага, Ельскага, Нараўлянскага, Хойніцкага раёнаў).

Выданне збору «Песні пакінутых вёсак» служыць справе выратавання, захоўвання і адраджэння айчыннай культуры. Выключная архаіка этнакультурных традыцый чарнобыльскіх рэгіёнаў – найкаштоўнейшы матэрыял для гісторыкаў, мовазнаўцаў, этнографаў, прафесійных і самадзейных мастацкіх калектываў. Кніга, безумоўна, з’яўляецца бясцэннай для ўсіх тых, каго напаткаў сумны лёс: назаўсёды пакінуць забруджанныя тэрыторыі. 

Опубликовано:
Просмотров:
502