Пісьменнік і публіцыст Анатоль Бутэвіч узнагароджаны нагрудным знакам "Выдатнік друку Беларусі"

Пісьменнік і публіцыст Анатоль Бутэвіч узнагароджаны нагрудным знакам "Выдатнік друку Беларусі"

За шматгадовую плённую працу на ніве беларускай культуры і друку, выдатныя дасягненні ў галіне беларускага кнігавыдання і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння пісьменнік і публіцыст Анатоль Бутэвіч узнагароджаны нагрудным знакам "Выдатнік друку Беларусі".

Узнагароду юбіляру  ў час творчага вечара, які адбыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 19 чэрвеня, уручыў Першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі.  
Опубликовано:
Просмотров:
888