«Подых пяшчоты» Навума Гальпяровіча

«Подых пяшчоты» Навума Гальпяровіча

У зборнік вядомага пісьменніка Навума Гальпяровіча ўвайшлі аповесць “Подых пяшчоты”, навелы, эсэ і сентыментальная хроніка.

Шчырасць і спавядальнасць – вось што прыцягвае чытачоў. Часам нават цяжка знайсці мяжу паміж героем твораў і самім аўтарам, хаця пісьменнік пастаянна заклікае не атаясамліваць сваіх персанажаў з рэальнымі людзьмі. Але ў сентыментальнай хроніцы дзейнічаюць не прыдуманыя, а рэальныя асобы. Усё гэта складае своеасаблівы і размаіты свет – дабрыні, прыгажосці і сапраўднай пяшчоты.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Выдавецкім домам “Звязда”.

Опубликовано:
Просмотров:
1 474