Пра вайну мне расказала кніга… Сумесны праект газеты і дэпутата парламента

Пра вайну мне расказала кніга… Сумесны праект газеты і дэпутата парламента

Шмат часу прайшло з той пары, як скончылася Вялікая Айчынная вайна. Ужо зусім мала засталося сведак тых жудасных падзей, але жыве памяць. Мужнасць, гераізм, самаадданасць, гатоўнасць аддаць жыццё за Радзіму – гэта не проста словы і паняцці для многіх пакаленняў, якія выхоўваюцца на прыкладах высокага патрыятызму. Прозвішчы загінуўшых герояў – на помніках і абелісках, подзвіг салдат Вялікай Айчыннай вайны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю. Аб гэтым шмат расказваецца ў дакументальных і мастацкіх літаратурных творах. 

19.04.2020 4

Напярэдадні знамянальнай для ўсіх даты – 75-годдзя Вялікай Перамогі – магілёўская раённая газета "Прыдняпроўская ніва" прапанавала сваім чытачам напісаць, якая кніга пра вайну выклікала ў іх самыя вялікія ўражанні.

Ідэю праекта падказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка, якая расказала пра сваё першае асэнсаванне Вялікай Айчыннай вайны.

На старонках газеты пра свае ўражанні ад прачытанага пра вайну расказваюць педагогі і вучні, жыхары вёсак і аграгарадкоў, людзі розных прафесій і ўзросту.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газеты "Прыдняпроўская ніва"mediana.by.

Опубликовано:
Просмотров:
895