Праблемы літаратурнага перакладу абмеркаваны ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце

Праблемы літаратурнага перакладу абмеркаваны ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце

Праблемы літаратурнага перакладу абмеркаваны ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце

Зацікаўленая размова аб праблемах літаратурнага перакладу адбылася падчас сустрэчы Алеся Бадака, дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” і галоўнага рэдактара выдавецтва Віктара Шніпа са студэнтамі і выкладчыкамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

У Беларусі надаецца вялікая ўвага развіццю міжнародных літаратурных сувязей, у тым ліку і праз пераклады. Разам з тым, застаюцца актуальнымі пытанні, якія не могуць не звяртаць на сябе ўвагу. Па словах Алеся Бадака, наўрад ці можна назваць дастатковай колькасць нашых літаратурных перакладчыкаў з добрым веданнем мовы арыгіналу з заходнеславянскіх альбо моў народаў СНД. І тут вялікія спадзяванні на творчую моладзь, якая, несумненна, ёсць у лінгвістычным універсітэце. Нехта з іх піша вершы, хтосці прозу, а ёсць і тыя, што спрабуюць сябе ў галіне перакладу і ў гэтай якасці ўжо друкаваліся на старонках часопіса “Маладосць”.

Опубликовано:
Просмотров:
369