«Прачытаў — перадай другому»: новы праект газеты «Звязда»
9 жніўня, у дзень свайго 101-годдзя, найстарэйшая газета Беларусі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі распачала праект, прысвечаны падпольным і партызанскім газетам.
У сваім новым праекце «Звязда» расказвае пра падпольныя і партызанскія газеты, якія выходзілі на акупаванай фашыстамі тэрыторыі. За кожным асобнікам такіх выданняў стаіць звычайны чалавечы подзвіг, такі самы, як подзвіг «звяздоўцаў», якія штохвіліны рызыкуючы жыццём, пісалі матэрыялы, набіралі гранкі, рабілі адбіткі, распаўсюджвалі аддрукаванае.
Такіх газет выходзіла больш за паўтары сотні. Да нядаўняга часу — малавядомая старонка гісторыі Вялікай Айчыннай. Але дзесяць апошніх гадоў над тым, каб яе «рассакрэціць» і зрабіць больш вядомай шырокай публіцы, як раз і працуюць спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праект прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі, якое будзе адзначацца ў наступным годзе.