Працяг казачнага выдавецкага праекта

Працяг казачнага выдавецкага праекта

У «Мастацкай літаратуры» пабачыла свет пятая па ліку кніга з серыі «Дванаццаць месяцаў» – зборнік казак, якія выдаўцы раяць прачытаць у маі.  

Укладальнік Алесь Бадак так каментуе пятую кнігу «чытанкі на кожны дзень»: «Мы прапанавалі казачнае выхаванне маленькіх і больш дарослых хлопчыкаў і дзяўчынак у маі пачаць з беларускай народнай казкі ў апрацоўцы Алеся Якімовіча «З рога ўсяго многа». Наступны фальклорны твор – «Пшанічны каласок». А трэцяя казка – руская народная. У апрацоўцы Аляксея Талстога – «Гусі-лебедзі». Далей ідуць кітайская, балгарская, албанская, грузінская, літоўская, малдаўская, руская народныя казкі. Прапаноўваем мы і шмат аўтарскіх твораў – А. Пушкіна, А. Талстога, Дз. Маміна-Сібірака, У. Караткевіча, В. Віткі, М. Багдановіча, Зм. Бяспалага».

Зборнік з серыі «Дванаццаць месяцаў» упрыгожваюць малюнкі розных дзесяцігоддзяў. Іх арыгіналы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Знаёмства з чарговым казачным томікам – сапраўдная асалода чытання і асалода прагляду адметных, можна смела сказаць, гістарычных малюнкаў.

Крыніца - http://sozvuchie.by/.

Опубликовано:
Просмотров:
501