Прэм'ера праекта «Дарога памяці» адбудзецца ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» 20 мая

Прэм'ера праекта «Дарога памяці» адбудзецца ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» 20 мая

Да Года гістарычнай памяці сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3» і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сумесна з Беларускай чыгункай падрыхтавалі праект «Дарога памяці». Прэм'ера ў эфіры — 20 мая.

Напярэдадні Дня Перамогі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставіў мабільную выставу, размешчаную ў паўфургоне, з якой адправіўся па гарадах Беларусі. А суправаджае перасоўную экспазіцыю па ўсім маршруце здымачная група тэлеканала «Беларусь 3». Выстава створана на аснове музейных фондаў і складаецца з пяці раздзелаў, кожны з якіх прысвечаны гераізму беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсіі ладзяць навуковыя супрацоўнікі музея, а цікавым дапаўненнем стала інтэрактыўная пляцоўка з конкурсамі, віктарынамі і фотазонай.

Таксама ў межах патрыятычнага праекта музеі Беларускай чыгункі на базе мясцовых палацаў культуры арганізоўваюць тэматычныя экспазіцыі, якія распавядаюць пра гісторыю чыгункі ў Беларусі і подзвігі чыгуначнікаў у ваенныя часы. Кульмінацыяй праекта ў кожным месцы стане тэматычны канцэрт «Мы разам па дарозе памяці», дзе ў афіцыйных і ўрачыстых абставінах адбудзецца перадача ў фонд музея гісторыі ВАВ рэліквій, звязаных з гераічным мінулым пэўнага горада і яго жыхароў.

Першым прыпынкам па маршруце памяці стаў Гомель. Як прайшла прэзентацыя перасоўнай выставы і якія сямейныя рэліквіі гамяльчан папоўнілі скарбонку сталічнага музея, канал «Беларусь 3» раскажа 20 мая ў 23:10. Наведаць мабільную выставу змогуць жыхары і іншых буйных гарадоў Беларусі. Так, 21 мая экспазіцыя наведае Баранавічы, а 3 чэрвеня — Гродна. У Брэсце стылізаваны паўфургон з'явіцца 21 чэрвеня, а ў Віцебску — 25-га. Жыхары Магілёва прымуць удзел у праекце 28 чэрвеня, а завершыцца вандроўка выставай і канцэртам у Мінску 30 чэрвеня — напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Вынікам кожнай сустрэчы стануць кароткаметражныя фільмы спецыяльнага цыкла «Дарога памяці» на «Беларусь 3», а ў новым вяшчальным сезоне тэлеканал прадставіць цэласную карціну вандроўкі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па краіне ў фармаце хранікальна-дакументальнай стужкі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
124