Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам XXIV Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу і міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам XXIV Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу і міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”

Кіраўнік дзяржавы накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам XXIV Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу і міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”.

У прывітанні адзначаецца:

“Дарагія сябры!
Вітаю ўдзельнікаў і гасцей XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”.
Літаратура адыгрывае выключную ролю ў вырашэнні агульнанацыянальных задач, захаванні духоўнай спадчыны, актывізацыі дыялогу культур. Ваш маштабны форум служыць аўтарытэтнай пляцоўкай для абмену ідэямі, прымае шматлікіх гасцей з блізкага і далёкага замежжа.

Глыбока сімвалічна, што дзякуючы выставе тэма 500-годдзя ўсходнеславянскага кнігадрукавання набудзе шырокае міжнароднае гучанне. Менавіта наш зямляк Францыск Скарына пяць стагоддзяў таму выдаў “Псалтыр” на старабеларускай мове, распачаўшы гісторыю айчыннай кнігі.

Упэўнены, гэта мерапрыемства паслужыць развіццю друкаванага слова і ўзбагачэнню нашай нацыянальнай літаратурнай традыцыі.

Жадаю ўсім паспяховай працы, натхнення і плённага супрацоўніцтва.”
Опубликовано:
Просмотров:
280